ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
Версия для слабовидящих

З павагай да роднага слова

21 сакавіка у Сусветны дзень паэзіі у Акадэміі МУС прайшло святочнае мерапрыемства.

Яно прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Урачыстая сустрэча арганізавана з нагоды знакавага юбілею беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцыі Буйло. 14 студзеня споўнілася 130 гадоў з дня яе нараджэння. Паэтэса стаяла ля вытокаў зараджэння беларускай літаратуры, была першапраходцам, асабліва ў станаўленні жаночай паэзіі.

Ва ўшанаванні памяці мастака слова ўзялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры беларускай і замежных моў, курсанты, а таксама навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС.

Традыцыйна юбілейнае спатканне пачалося аповедам вядучых аб найбольш важных падзеях з жыцця і творчай дзейнасці паэтэсы, фотаздымкаў.

Творчасць паэткі не абмінула ні адну з вечных тэм. Па-сапраўднаму шчыра, эмацыянальна ліцэістамі і курсантамі былі прачытаны вершы К.Буйло аб родным краі, каханні, міласэрнасці, пошуках свайго месца ў жыцці.

Візітнай карткай мерапрыемства стала выкананне курсантам 1-га курса крымінальна-выканаўчага факультэта Наталляй Лукашэвіч шырока вядомай песні «Люблю наш край» на словы К.Буйло. Курсант 1-га курса факультэта крымінальнай міліцыі Мікіта Дзяцук прадставіў публіцы сваю аўтарскую песню пад назвай «Маёй Радзіме».

Сваімі музычнымі падарункамі падзяліліся курсанты 1-га курса факультэта крымінальнай міліцыі Уладзіслаў Кошалеў і Іван Ляўша, а таксама ліцэіст Аляксей Кучук.

Арганізавана выстава твораў К.Буйло, сярод якіх факсімільнае выданне першага зборніка аўтарскай паэзіі «Курганная кветка».

Мерапрыемства стала чарговай прыступкай да спасціжэння багаццяў беларускай мовы і літаратуры, шанавання і зберажэння роднай спадчыны.


ГІГС Акадэміі МУС

по матэрыялах кафедры беларускай і замежных моў

Новости